Абласная акцыя “Мая Радзіма! Мая Беларусь!” завяршылася 8 жніўня ў Ракаве

Шматлікімі сцягамі, дзіцячымі забавамі, усмешкамі на тварах дарослых і, вядома ж, выдатнымі песнямі вядомых артыстаў краіны запомніўся сённяшні фэст у аграгарадку Ракаў. На Валожынскай зямлі, якая дала пачатак абласной маладзёжнай акцыі, і завяршылася кола канцэртных тураў, прысвечаных Году малой радзімы.